Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовая Паліяна пераязджае да сваёй суворай цёткі, якая трывае пляменніцу толькі з пачуцця абавязку.
Але дзяўчынка не засмучаецца, знаходзіць новых сяброў, вучыць усіх навокал "гуляць у радасць", так што ўвесь горад перамяняецца і нават самыя зласлівыя і няшчасныя людзі пачынаюць зноў радавацца жыццю.
Але надыходзіць час выпрабаванняў і для самой Паліяны. Ці зможа яна знайсці, чаму парадавацца?