"Пад зямлёю ў нары жыў хобіт..." - так пачынаецца адна з самых улюбёных у свеце гісторый. "Хобіт, альбо Падарожжа туды і назад" расказывае пра пачатак удзелу хобітаў у справах Вялікага Свету, якія разгарнуліся ў хіба найвядомейшай фэнтэзійнай аповесці ўсіх часоў "Валадар пярсцёнкаў", аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна.
Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая - ні больш, ні менш - збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае.