Турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”
Турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”
Турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”

Турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”

Карысная інфармацыя пра горад. Важныя падзеі з гісторыі. Раiм наведаць.

 
4,0 (2 vote(s))

2,50 руб.


В наличии

  Добавить в корзину

У кожнага месца свая ўнікальная гісторыя. Брэст — не выключэнне. Ён стаіць на мяжы дарог і эпох. І так сталася, што адным з галоўных сімвалаў горада над Бугам з’яўляецца Біблія.

Гэтая брашура, з аднаго боку, даніна павагі людзям, якія адкрылі свайму народу Біблію. А з другога, спроба пабудаваць мост паміж пакаленнямі. Для гэтага запрашаем Вас адправіцца разам з намі ў падарожжа, у час якога мы даведаемся гісторыю Брэста ад часу выхаду Радзівілаўскай Бібліі да выдання Новага Запавету і Псальмаў Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча.
Размеры: 205 x 144 x 3 mm
Вес: 0,850kg
Переплет: мягкий
Количество страниц: 31
Язык: Белорусский

Содержание книги

Прадмова
Маршрут экскурсіі “Брэст – горад Бібліі”
Мапа экскурсіі
Аб’екты экскурсіі
Галоўныя падзеі ў гісторыі Брэста
Раім наведаць у Брэсце
Карысная дадатковая інфармацыя

Предисловие



Светлай памяці Алы Мяснянкінай (1958-2019)
– намесніка дырэктара па навуковай працы
Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага



З 1000-ГОДДЗЕМ, БЕРАСЦЕЙЦЫ, СЯБРЫ І ГОСЦІ ГОРАДА!


У кожнага месца свая ўнікальная гісторыя. Брэст — не выключэнне. Ён стаіць на мяжы дарог і эпох. І так сталася, што адным з галоўных сімвалаў горада над Бугам з’яўляецца Біблія.

Брэст ад моманту свайго заснавання быў горадам на скрыжаванні культур і канфесій. Стагоддзямі тут мірна жылі праваслаўныя і каталікі, пратэстанты і юдэі, г.зн. людзі, для якіх Біблія з’яўляецца галоўнай кнігай, ці, вобразна кажучы, інструкцыяй па жыцці. Славутая Брэсцкая, або Радзівілаўская, Біблія была выдадзена ў Брэсце ў 1563 г. коштам канцлера ВКЛ і берасцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага. Першае выданне Бібліі на сучаснай беларускай мове таксама звязана з Брэстам, яго ажыццявіў брэсцкі перакладчык Лукаш Дзекуць-Малей разам з лідарам беларускага нацыянальнага руху Антонам Луцкевічам. Новы Запавет і Псальмы ў іх перакладзе выйшлі ў 1931 г. накладам 25 000 асобнікаў.

Гэтая брашура, з аднаго боку, даніна павагі людзям, якія адкрылі свайму народу Біблію. А з другога, спроба пабудаваць мост паміж пакаленнямі. Для гэтага запрашаем Вас адправіцца разам з намі ў падарожжа, у час якога мы даведаемся гісторыю Брэста ад часу выхаду Радзівілаўскай Бібліі да выдання Новага Запавету і Псальмаў Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча. Наш экскурсійны маршрут так і называецца “Брэст – горад Бібліі”

Каманда распрацоўшчыкаў
турыстычнага маршруту

Пример главы


МАРШРУТ ЭКСКУРСІІ “БРЭСТ – ГОРАД БІБЛІІ”


Брэст — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, першыя ўзгадкі пра яго адносяцца да 1019 г. Горад мае багатую і слаўную гісторыю і таму з’яўляецца адным з перспектыўных цэнтраў сучаснага беларускага турызму.

Насельніцтва горада складае 350.000 чалавек. Варта адзначыць шматканфесійнасць Брэста. Традыцыйна ў горадзе служаць Богу і людзям праваслаўныя, каталікі, пратэстанты і юдэі. У Брэсце працуюць 2 універсітэты, 2 тэатры, абласная філармонія і абласная бібліятэка. Сёння ў горадзе прымаюць наведнікаў шэраг музеяў, сярод якіх ёсць унікальныя для Беларусі “Археалагічны музей “Бярэсце” ў складзе Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, а таксама Музей авіяцыі і касманаўтыкі ў Тамашоўцы каля Брэста.

Маршрут экскурсіі «Брэст – горад Бібліі» пачынаецца ад будынка Вялікай сінагогі і рухаецца ў бок помніка Тысячагоддзя Брэста, на якім змешчаны скульптурныя выявы гістарычных герояў берасцейскай мінуўшчыны, і заканчваецца каля памятнага знаку “Брэсцкая Біблія”, усталяванага ў 2017 г.

Комментарии и отзывы

Напиши отзыв для этого товара

You must be logged in to add a product review.


Покупатели, купившие этот товар так же обращали внимание на: