"Адкуль я" - гэта міні-энцыклапедыя для самых маленькіх чытачоў, якая ў агульных рысах раскажа, як з’яўляюцца дзеці, як праходзіць цяжарнасць і як развіваецца немаўля. Яркія сучасныя малюнкі беларускай мастачкі Людмілы Каюковай спадабаюцца і дзецям, і дарослым. Тэкст напісала Надзея Кім, аўтар кнігі "Кразі - чырвоны кракадзільчык", а праверыла яго доктар акушэр-гінеколаг Алена Рудская. Таксама ў кнізе ёсць слоўнічак, старонка для вашага сямейнага дрэва і сюрпрыз: чатыры адмысловыя старонкі, каб запомніць дні нараджэння вашых дзяцей! Туды можна прыклеіць фотаздымак і запісаць вагу, рост і дату нараджэння. Таму кніга будзе добрым падарункам для маладых бацькоў. Цвёрдая вокладка. Памер блізкі да А4