Біблія на сучаснай беларускай мове з некананічнымі кнігамі і паказальнікам паралельных месцаў.
Навуковае рэдагаванне - прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая; прафесар Оксфардскага універсітэта, эксперт у галіне старажытных біблейскіх моў Джон Элволд.
Біблейскае таварыства прапануе вам, шаноўныя чытачы, новае выданне Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову.
Асаблівае значэнне выпуск гэтай Бібліі набывае ў юбілейны год беларускага кніга друкавання, якое урачыста адзначае свае 500-годдзе!
З моманту выхаду першага выдання прайшло ўжо больш за пяць гадоў. Пры падрыхтоўцы да новага выдання рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства была зроблена вялікая праца па выпраўленню і ўдакладненню перакладу з улікам найбольш каштоўных з тысяч заўваг і прапаноў, якія паступілі ў наш адрас за мінулы час. Большасць з іх датычыліся Навага Запавету.